Юзаф Уладзіслаў Быхавец

Юзаф Уладзіслаў Быхавец (1778 — 1845) — філосаф.

Юзаф Уладзіслаў Быхавец
польск.: Józef Władysław Bychowiec
POL COA Mogiła.svg
Герб «Магіла»[d]
Нараджэнне 1778[1][2][3]
Смерць 1845[1][2][…]
Род Род Быхаўцаў
Бацька Ігнацый Быхавец[d]
Грамадзянства
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, паэт, філосаф

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Сын Ігнацыя Быхаўца і невядомай па імі з Нявінскіх. Меў братоў Яна і Антонія[4].

Атрымаў цудоўную адукацыю: у 1794 г. скончыў Галоўную школу ВКЛ, вучыўся ў знакамітых нямецкіх універсітэтах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена і Кёнігсберга. Служыў у французскім войску падчас напалеонаўскіх войнаў, пазней жыў у Варшаве, з 1817 г. — у Вільні. Юзаф Быхавец быў студэнтам Э. Канта, пераклаў на польскую мову некалькі яго твораў. Яго творчасць знаходзілася пад моцным уплывам Канта. Пісаў і свае арыгінальные філасофскія творы[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Józef Władysław Bychowiec // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Józef Władysław Bychowiec // NUKAT — 2002.
  3. 3,0 3,1 Józef Władysław Bychowiec // MAK
  4. 4,0 4,1 Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.