Юкая (Каліфорнія)

Юкая (англ.: Ukiah) — горад на паўночным захадзе штата Каліфорнія, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр і самы вялікі горад акругі Мендасіна. Заснаваны ў 1856 годзе, інкарпараваны ў 1876 годзе. Назва горада паходзіць ад індзейскага слова Ёкая — «глыбокая даліна» або «паўднёвая даліна». У Юкая знаходзіцца адна з Міжнародных абсерваторый на адной шыраце, якая была заснавана ў 1899 годзе (не функцыянуе). Асноўныя віды эканамічнай дзейнасці ў горадзе: упакоўка садавіны, вінаробства, жывёлагадоўля і лесанарыхтоўка. Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША Юкая мае плошчу 12,2 км². Горад знаходзіцца на рацэ Рашэн-Рывер, за 100 км ад Санта-Роса і за 160 км ад Сан-Францыска.

Юкая
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 12,231998 км²[2]
  • 12,232018 км² (1 красавіка 2010)[3]
Вышыня цэнтра
193 ± 1 м
Насельніцтва
  • 16 607 чал. (1 красавіка 2020)[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
707
Паштовыя індэксы
95481–95482 і 95481
Афіцыйны сайт
cityofukiah.com (англ.)
Юкая на карце ЗША
Юкая (Каліфорнія) (ЗША)
Юкая (Каліфорнія)
Юкая (Каліфорнія) (ЗША)
Юкая (Каліфорнія)

Зноскі

Спасылкі правіць