Юльян Крывіцкі (польск.: Julian Krzywicki; 1806 — 1869) — дзяржаўны службовец.

Юльян Крывіцкі
Любіч
Любіч
маршалак шляхты Гродзенскай губерні
10 верасня 1863 — 2 студзеня 1867
Папярэднік Віктар Вацлаў Стажэнскі
Нараджэнне 1806
Смерць 1869
Бацька Ксаверый Крывіцкі[d]
Маці Караліна з Дзяконскіх[d]
Жонка Вікторыя з Эйсмантаў[d]
Дзеці Юзэфа з Крывіцкіх[d] і Караліна з Крывіцкіх[d]
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Крывіцкіх герба «Любіч». Сярэдні сын Ксаверыя Крывіцкага, ротмістра гарадзенскага і суддзі земскага ваўкавыскага, і Караліны з Дзяконскіх, дачкі падскарбія надворнага літоўскага Антонія Дзяконскага[1].

Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Воля[1].

У 1863—1867 гадах быў маршалкам шляхты Гродзенскай губерні. Сапраўдны стацкі саветнік. Згубіў павагу шляхты за ліст цару, у якім выказваў сваю вернападданасць[1].

Узнагароды правіць

Кавалер ордэна Св. Ганны I ступені[1].

Сям’я правіць

З жонкай Вікторыяй з Эйсмантаў меў дзве дачкі Юзэфу і Караліну. На ім род Крывіцкіх згас. Дачка Юзэфа Памела Крывіцкая выйшла замуж за Уладзіслава Тарасовіча, які паходзіў з Гнезна. У выніку Воля і Зяльвяны сталі ўласнасцю Тарасовічаў[1].

Зноскі