Юлья́н Неч (польск.: Julian Niecz; 13 кастрычніка 1908, Жэшаў, Польшча — 1939) — польскі гісторык, даследчык Валыні.

Юльян Неч
польск.: Julian Niecz
польск.: Julian Nieć
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1908(1908-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 1939
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Альма-матар

Біяграфія правіць

Юльян Неч нарадзіўся 13 кастрычніка 1908 года Жэшаве. У 1926 годзе, скончыўшы гімназію, паступіў у Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў), дзе вывучаў гісторыю і права.

Быў адным з заснавальнікаў (1935), а пасля навуковым сакратаром Валынскага таварыства аматараў навук. З ліпеня 1937 года жыў і працаваў у Луцку, узначальваў публічную бібліятэку і Валынскі музей.

Займаўся навуковай дзейнасцю, даследаваў гісторыю Валыні. Друкаваўся ў шматлікіх часопісах, такіх як «Валынь», «Зямля Валынская», «Рочнік Валынскі», «Зніч», іншых навуковых выданнях. У 1935—1939 гадах напісаў вялікую колькасць навуковых артыкулаў, прысвечаных гісторыі Валыні.

Да выхаду «Кнігі ў памяць Юзафа Ігнацыя Крашэўскага» (Луцк, 1939) напісаў артыкул «Ю. І. Крашэўскі — даследчык мінулага Валыні».

Спасылкі правіць