Юльян Крывіцкі
Юльян Крывіцкі (польск.: Julian Krzywicki; 1806 — 1869) — дзяржаўны службовец.
Юльян Крывіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Вацлаў Стажэнскі | ||||||
Нараджэнне | 1806 | ||||||
Смерць | 1869 | ||||||
Бацька | Ксаверый Крывіцкі[d] | ||||||
Маці | Караліна з Дзяконскіх[d] | ||||||
Жонка | Вікторыя з Эйсмантаў[d] | ||||||
Дзеці | Юзэфа з Крывіцкіх[d] і Караліна з Крывіцкіх[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Крывіцкіх герба «Любіч». Сярэдні сын Ксаверыя Крывіцкага, ротмістра гарадзенскага і суддзі земскага ваўкавыскага, і Караліны з Дзяконскіх, дачкі падскарбія надворнага літоўскага Антонія Дзяконскага[1].
Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Воля[1].
У 1863—1867 гадах быў маршалкам шляхты Гродзенскай губерні. Сапраўдны стацкі саветнік. Згубіў павагу шляхты за ліст цару, у якім выказваў сваю вернападданасць[1].
Узнагароды
правіцьКавалер ордэна Св. Ганны I ступені[1].
Сям’я
правіцьЗ жонкай Вікторыяй з Эйсмантаў меў дзве дачкі Юзэфу і Караліну. На ім род Крывіцкіх згас. Дачка Юзэфа Памела Крывіцкая выйшла замуж за Уладзіслава Тарасовіча, які паходзіў з Гнезна. У выніку Воля і Зяльвяны сталі ўласнасцю Тарасовічаў[1].