Юлія Аляксандраўна Алейчанка

Юлія Аляксандраўна Алейчанка (21 снежня 1991, Орша, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца.

Юлія Аляксандраўна Алейчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 снежня 1991(1991-12-21) (32 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, літаратурная крытык
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2014), магістратуру (2015), аспірантуру (2019). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі, адказным сакратаром часопіса «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса «Нёман».

Піша вершы, апавяданні, крытычныя артыкулы, перакладае. Вершы друкаваліся ў анталогіях «Дняпроўскія галасы-60» (2010), «Першацвет» (2017), пераклады — у кніжнай серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая». Аўтар паэтычнага зборніка «Пад чароўным шкельцам» (2017) і зборніка перакладаў «Вецер у валасах» (2018). Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет» (2016) і Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018). Творы перакладаліся на рускую, украінскую, сербскую, кітайскую, азербайджанскую і іншыя мовы.

Спасылкі правіць