Юлія Марыя Рагнарсан (швед. Julia Maria Ragnarsson; нар. 30 ліпеня 1992 г., Мальмё) — шведская актрыса.

Юлія Рагнарсан
Імя пры нараджэнні шведск.: Julia Maria Ragnarsson
Род дзейнасці акцёрка, кінаактрыса
Дата нараджэння 30 ліпеня 1992(1992-07-30)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Lars-Göran Ragnarsson[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Юлія Рагнарссон нарадзілася 30 ліпеня 1992 ва шведскім горадзе Мальмё ў сям’і акцёра Ларса-Ёрана Рагнарсана і сцэнографа Карын Рагнарсан. У 2008—2011 гадах вучылася акцёрскаму майстэрству ў гімназіі Хеленхольм ў Мальмё.

Ва ўзросце 10 гадоў дэбютавала ў камедыі Tur & retur Элы Лемхаген (2003). Пазней згуляла ў такіх фільмах як «Maria Larssons eviga ögonblick» Яна Труэля (2008), у фільме «Stockholm Stories» Юнаса Карлсана (2014) і ў камедыі «Tillbaka till Bromma» Петэра Магнусан (2014). За межамі Швецыі стала вядомая пасля ролі Лауры ў другім сезоне тэлесерыяла Мост (Bron, 2013 года). Яна выканала галоўную ролю студэнткі паліцэйскай акадэміі Алівіі Ронінг у крымінальным серыяле SVT Прыліў (Springfloden, 2016). У 2017 годзе ў прыняла ўдзел калядным календары Jakten på tidskristallen на Шведскім нацыянальным тэлебачанні.

У лістападзе 2014 года Юлія Рагнарсан атрымала прэмію «Узыходзячая зорка» на Стакгольмскім міжнародным кінафестывалі.

Зноскі

  1. Julia Ragnarsson // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.