Юп Лангэ
Юп Лангэ (Joep Lange, 25 верасня 1954 — 17 ліпеня 2014[5]) — галандскі даследчык у галіне медыцыны, адзін з піянераў даследавання ВІЧ. Прафесар.
Юп Лангэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1954[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 2014[2][3] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, вірусолаг |
Навуковая сфера | СНІД |
Месца працы | |
Альма-матар |
Навуковую дзейнасць прысвяціў даследаванню ВІЧ, пачаўшы пошукі лекаў у 1983 годзе. Вёў пілотныя даследаванні антывіруснай тэрапіі, а таксама шукаў спосабы прадухілення перадачы віруса ад маці дзіцяці.
Ю. Лангэ быў аўтарам каля 350 артыкулаў у навуковых часопісах. У 2002—2004 гг. прэзідэнт Міжнароднага таварыства барацьбы са СНІДам (IAS). У апошні час кіраваў дэпартаментам глабальнай аховы здароўя ў Акадэмічным медыцынскім цэнтры Амстэрдамскага ўніверсітэта, а таксама быў выканаўчым дырэктарам па навуцы ў дэпартаменце глабальнай аховы здароўя і развіцця.
Загінуў у авіякатастрофе.
Зноскі
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
- ↑ http://www.latimes.com/world/worldnow/la-fg-malaysia-casualties-20140717-story.html
- ↑ Album Academicum — 2007. Праверана 9 верасня 2019.
- ↑ а б в Album Academicum — 2007. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ http://www.huffingtonpost.com/2014/07/17/joep-lange-dead-aids-expert-plane-crash_n_5597834.html