Юравічы (Чэрвеньскі раён)

Ю́равічы[1] (трансліт.: Juravičy, руск.: Юровичи) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.

Вёска
Юравічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовыя індэксы
223227
Аўтамабільны код
5
Юравічы на карце Беларусі ±
Юравічы (Чэрвеньскі раён) (Беларусь)
Юравічы (Чэрвеньскі раён)
Юравічы (Чэрвеньскі раён) (Мінская вобласць)
Юравічы (Чэрвеньскі раён)

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

9 мая 1863 года адбыўся жорсткі бой за некалькі верст ад вёскі Юравічы. У рапарце камандзіра царскіх войск адзначалася, што адшукаць паўстанцаў было надзвычай цяжка, бо Ляскоўскі «ўвеў у шайцы (так у дакументах карнікаў называліся паўстанцы. — Г.К.) парадак і дысцыпліну, строга караючы парушальнікаў, прывучыў паўстанцаў здымацца з пазіцыі за некалькі хвілін; займаючы ж для начлегаў заўсёды самыя непраходныя лясы, ён захоўвае найвялікшыя перасцярогі».

А вось рапарт камандуючага царскімі войскамі ў Ігуменскім павеце падпалкоўніка Чурскага непасрэдна пра бой у Юравічах, які трэба лічыць адной з галоўных аперацый 1863 года на Міншчыне: «Камандуючы атрадам з 3 рот Вялікалуцкага палка і 50 казакоў маёр Грыгореў 10-га чысла гэтага мая данёс, што 9-га чысла а 3-яй гадзіне апоўдні ён дагнаў за 5 вёрст ад вёскі Юравічы шайку Свентаржэцкага, дзе мяцежнікі зрабілі завалы з тоўстых ссечаных дрэў, з-за якіх пры нападзе на іх біліся на смерць, кожны завал трэба было браць прыступам. Жорсткі бой працягваўся 2 гадзіны, пасля якога мя­цежнікі (іх, паводле меркавання маёра Грыгорева, было да 400 чалавек) кінуліся бегчы у розныя бакі. Атрад гнаўся за імі больш за 2 вярсты. Надыход вечара прымусіў спыніць праследаванне.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хутарскага сельсавета[2], да 28 мая 2013 года — у склад Калодзежскага сельсавета[3].

Зноскі

Спасылкі правіць