Вознаўшчынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Маладзечанскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Юркаўшчынскі сельсавет)

Во́знаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Вознаўшчына.

Вознаўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Докшыцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вознаўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 красавіка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юркаўшчынскі сельсавет складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юркаўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вознаўшчына, сельсавет перайменаваны ў Вознаўшчынскі[1]. 24 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Параф’янаўскага сельсавета[2].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.