Юрый Ігаравіч Цецярэнка

украінскі футбаліст

Юрый Цецярэнка (нар. 22 студзеня 1997) — украінскі футбаліст, паўабаронца луцкага «Ватранса».

Футбол
Юрый Цецярэнка
Поўнае імя Юрый Ігаравіч Цецярэнка
Нарадзіўся 22 студзеня 1997(1997-01-22)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Ватранс
Маладзёжныя клубы
2003—2012 Украіна ДЮСШ-2 «Украіна» (Луцк)
2012—2013 Украіна Валынь (Луцк)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Украіна Валынь (Луцк) 41 (0)
2018 Літва Атлантас (Клайпеда) 12 (1)
2019—2020 Беларусь Слуцк 39 (0)
2020 Украіна Валынь (Луцк) 8 (0)
2021 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 11 (0)
2021— Украіна Ватранс (Луцк)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2020.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец луцкіх ДЮСШ-2 «Украіна» і «Валыні». З 2013 года пачаў прыцягвацца да юнацкага, а з 2014 года і да моладзевага складаў «Валыні». 13 жніўня 2016 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць крапыўныцкай «Зоркі» (1:0). Па выніках сезона 2016/17 «Валынь» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паўабаронца застаўся ў луцкім клубе ў Першай лізе. У канцы 2017 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года стаў іграком літоўскага клуба «Атлантас», дзе гуляў да канца сезона 2018.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў аснове. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[4].

У верасні 2020 года пакінуў «Слуцк»[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Валынь». У сакавіку 2021 года далучыўся да сімферопальскай «Таўрыі», дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

З верасня 2021 года пачаў выступаць на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Валынскай вобласці за луцкі «Ватранс».

Зноскі