Юрый Антонавіч Трухан

Юрый Антонавіч Трухан (нар. 26 чэрвеня 1961) — савецкі і беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Юрый Трухан
Поўнае імя Юрый Антонавіч Трухан
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1961(1961-06-26) (62 гады)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 178 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1978—1988 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 133 (0)
1989 Сцяг СССР Зара (Варашылаўград) 33 (0)
1990—1991 Сцяг СССР Прамень (Уладзівасток) 49 (0)
1992 Сцяг Беларусі (1991-1995) Шыннік (Бабруйск) 13 (0)
1992—1993 Сцяг Германіі Бад-Берк
1994 Сцяг Расіі Саматлор‑XXI 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера правіць

З 1978 па 1988 года гуляў за мінскае «Дынама», разам з якім стаў чэмпіёнам СССР. Згуляў 2 матчы ў Кубку УЕФА ў сезоне 1986/87. Пасля цяжкай траўмы ў 1987 годзе на ранейшы ўзровень так і не выйшаў і неўзабаве пакінуў каманду. У 1989 годзе выступаў у Другой лізе за варашылаўградскую «Зару». Наступныя два сезоны адыграў ва ўладзівастоцкім «Прамяні».

У першай палове 1992 гуляў у першым беларускім чэмпіянаце за бабруйскі «Шыннік», пасля чаго пераехаў у пяты нямецкі дывізіён. У 1994 годзе правёў 3 матчы ў Другім дывізіёне Расіі, гуляючы за «Саматлор-XXI».

Дасягненні правіць

  • Чэмпіён СССР: 1982
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР: 1983
  • Фіналіст Кубка СССР: 1986/87