Юрый Валер’евіч Булат

Юрый Валер'евіч Булат (27 лістапада 1975, Мінск, БССР) — беларускі спартсмен, які выступае ў кікбоксінгу і тайскім боксе. Шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і Беларусі[2].

Баксёр
Юрый Валер'евіч Булат
Мянушка Прафесар (англ.: Professor)[1]
Грамадзянства  Беларусь
Дата нараджэння 27 лістапада 1975(1975-11-27) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Пражыванне Мінск, Беларусь
Вагавая катэгорыя 71 кг
Рост 178 см
Стыль тайскі бокс, кікбоксінг
Прафесійная кар’ера
Колькасць перамог 38
Перамог накаўтам 22
Паражэнняў 7
Нічыіх 1

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 лістапада 1975 ў Мінску ў сям'і настаўнікаў. З маленства захапіўся баявымі мастацтвамі, а з 11 гадоў пачаў займацца адзінаборствамі — каратэ, рукапашным боем[3]. У 1997 годзе скончыў з чырвоным дыпломам Энергетычны факультэт Політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасйці «інжынер-электрык»[3], у 2008 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры па спецыялізацыі «тайскі бокс»[3]. На яго рахунку 46 прафесійных баёў, сярод якіх 38 перамог, 7 паражэнняў, 1 нічыя і 22 накаўты. Заснавальнік і галоўны трэнер спартыўнага клуба «Булат».

Пасля завяршэння кар'еры байца перайшоў на трэнерскую працу[3]. Старэйшы трэнер Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваў[2]. Выхаваў чэмпіёна Еўропы і свету па кікбоксінгу Івана Таўкачова, неаднаразовага чэмпіёна Еўропы і свету па кікбоксінгу і тайландскім боксе Андрэя Малчанава, чэмпіёна свету па тайландскім боксе Сяргея Краўчанку, чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу Віталя Цішурава, уладальнікаў кубка свету па кікбоксінгу Аляксандра Валянтовіча, Яўгена Макарава і шматлікіх іншых чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, Еўразіі, першынстваў свету[4].

Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок[2].

Спартыўныя дасягненні правіць

  • 5-разовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь
  • 4-разовы ўладальнік кубка Рэспублікі Беларусь
  • Уладальнік кубка свету 1999 г. Мінск
  • Чэмпіянат свету (WAKO) 1999, Італія, 3-е месца
  • Чэмпіён Еўропы (IFMA) 2000, Украіна
  • Чэмпіянат свету (IFMA) 2000, Тайланд, 3-е месца
  • Чэмпіён свету (IAMTF) 2001, Тайланд
  • Уладальнік кубка свету (IAMTF) 2001, Грэцыя
  • Чэмпіён свету (WAKO) 2001, Югаславія
  • Пераможца праф. турніру «Кубак Арбата» (WBKF) 2003 (8-ка)
  • Фіналіст праф. турніру «King of the Ring» 2003, Італія
  • Чэмпіён свету (WMF) 2004, Тайланд, уладальнік кубка «лепшы баец чэмпіянату свету»
  • Уладальнік кубка свету (WPKA) Масква, 2004
  • Фіналіст чэмпіянату свету (WMF) 2005, Thailand
  • Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (WKN) 2005[4]

Зноскі

Спасылкі правіць