Юрый Віктаравіч Стулаў

Юрый Віктаравіч Стулаў (нар. 1945) — беларускі мовазнаўца, педагог. Кандыдат філалагічных навук.

Юрый Віктаравіч Стулаў
Дата нараджэння 1945
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Выпускнік МДЛУ. Ён застаўся пасля вучобы працаваць на кафедры граматыкі і гісторыі англійскай мовы. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму творчасці сучаснага афраамерыканскага пісьменніка Джэймса Болдуіна  (англ.).

Сфера навуковых інтарэсаў: сучасная афраамерыканская літаратура. Атрымліваў амерыканскія гранты і стажыроўкі ў ЗША[1]

З 1990 па 1994 быў прарэктарам па навучальнай працы. Сышоў з пасады, бо «жыцця асабістага практычна ніякага не было, на навуку часу не хапала». Пазней ён узначаліў кафедру замежнай літаратуры.

Калі ў верасні 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі студэнтаў пачалі затрымліваць, выступаў з рэзкай крытыкай кіраўніцтва ўніверсітэта[2]. Далучыўся да Каардынацыйнай рады[3]. Улетку 2021 года сышоў з універсітэта[4].

Зноскі