Юрый Мікалаевіч Дручык

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Юрый Дручык)

Юрый Дручык (нар. 2 лютага 1987, Ковель, Валынская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Юрый Дручык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Мікалаевіч Дручык
Нарадзіўся 2 лютага 1987(1987-02-02)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 190 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Ковель-Валынь
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Украіна Валынь (Луцк) 60 (0)
2009   Украіна Ніва (Цярнопаль) 12 (0)
2010   Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (1)
2010—2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) 29 (1)
2012—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 18 (0)
2014— Украіна Ковель-Валынь 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 снежня 2014.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Гуляў за клуб «Валынь», адтуль быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне». У ліпені 2010 года вярнуўся ва Украіну, але ўжо праз месяц «Белшына» зноў падпісала абаронцу, які стаў адным з асноўных у клубе.

У студзені 2012 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе таксама стаў іграком асновы. Амаль увесь сезон 2013 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб[2].

У верасні 2014 года далучыўся да клуба «Ковель-Валынь», з якім гуляў у першынстве Валынскай вобласці.

Зноскі

  1. Yuri Druchyk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол: «Динамо Брест» покинула целая группа игроков Архівавана 15 ліпеня 2014.