Юрый Леанідавіч Астапчанка
Юрый Леанідавіч Астапчанка (нар. 18 чэрвеня 1945, Жлобін Гомельскай вобласці) — беларускі эканаміст, палітык.
Юрый Леанідавіч Астапчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1945[1] (78 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Закончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут, эканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на лесагандлёвым складзе ў горадзе Жлобіне. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй праўлення Стрэшынскага спажывецкага таварыства, дырэктарам аптова-гандлёвай базы Жлобінскага райспажыўсаюза, старшынёй праўлення Буда-Кашалёўскага райспажыўсаюза, начальнікам Гомельскай канторы «Аблкаапзабеспячэнне», дырэктарам Гомельскай універсальнай базы аблспажыўсаюза, генеральным дырэктарам Гомельскага аптова-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз», Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[2].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра ІІІ ступені, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі[3] .
Зноскі
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 22. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ АСТАПЧЕНКО ЮРИЙ ЛЕОНИДОВИЧ Архівавана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.