Юрый Юр’евіч Осцік
(Пасля перасылкі з Юрый Осцік)
Юрый Осцік (каля 1530 — 1579) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Першы ваявода мсціслаўскі (1566—1578) і ваявода смаленскі (1578—1579); староста браслаўскі з 1558, дзяржаўца ўпіцкі ў першай палове 1560-х,
Юрый Осцік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Трубы» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Павел Пац | ||||||
Нараджэнне | каля 1530 | ||||||
Смерць | 1579 | ||||||
Род | Осцікі | ||||||
Бацька | Юрый Рыгоравіч Осцік | ||||||
Маці | Марына Мсціслаўская | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Осцікаў герба «Трубы», сын Юрыя і яго другой жонкі Марыны Мсціслаўскай. Меў братоў Мікалая, Яна і Рыгора.
Кальвініст. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582. Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста (1572) выступаў за абранне на пасад Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы. Пасля ўцёкаў апошняга ў 1574 выступаў супраць абрання на каралеўскі пасад цара Івана IV Грознага. Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Осцікі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 380. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.