Юрый Сямёнавіч Алелькавіч
Юрый (I) Сямёнавіч Слуцкі (1492 — 17 красавіка 1542) — удзельны князь слуцкі і капыльскі (1503—1542), пан рады Вялікага Княства Літоўскага, адзіны сын і пераемнік князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (каля 1460—1503) ад шлюбу з Анастасіяй Іванаўнай Мсціслаўскай. Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедзіміна ў VII калене і сваяк дынастыі Ягелонаў.
Юрый Сямёнавіч Слуцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
альтэрн.: Юры Сямёнавіч Алелькавіч[1] укр.: Юрій Семенович Олелькович | |||||||
![]() | |||||||
![]() Герб «Пагоня» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сямён Міхайлавіч Слуцкі | ||||||
Пераемнік | Сямён Юр'евіч Слуцкі | ||||||
Нараджэнне | 1492[2] | ||||||
Смерць | 17 красавіка 1542[3] | ||||||
Род | Алелькавічы[4] | ||||||
Бацька | Сямён Міхайлавіч Алелькавіч[d][5] | ||||||
Маці | Анастасія Іванаўна[6] | ||||||
Жонка | Алена з Радзівілаў[7][3] | ||||||
Дзеці | Сямён Юр’евіч Слуцкі[d][3], Юрый Юр’евіч Слуцкі[d][8] і Соф’я з Алелькавічаў[d][3] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[3] | ||||||
Бітвы |
Біяграфія
правіцьУ 1503 годзе пасля смерці бацькі Сямёна Міхайлавіча 10-гадовы Юрый стаў князем слуцкім. Фактычнай кіраваннем княствам да паўналецця Юрыя займалася яго маці, княгіня-ўдава Анастасія Іванаўна Слуцкая. Яна паспяхова абараняла княства ад набегаў крымскіх татараў і мяцежнага князя Міхаіла Глінскага.
У 1514 годзе са сваёй харугвай браў удзел у пераможнай бітве пад Оршай, у 1527—разгроме крымскіх чамбулаў на р. Альшаніцы пад Кіевам. Часта выступае разам з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, які ў 1523 годзе ажаніўся з яго малодшай сястрой Аляксандрай Сямёнаўнай (пам. пасля 1556).
Памёр у красавіку 1542 года, яго пераемнікам быў старэйшы сын Сямён.
Сям’я
правіцьУ 1531 годзе ажаніўся з Аленай Мікалаеўнай Радзівіл (пам. 1546), дачкой ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, князя Мікалая Мікалаевіча Радзівіла (каля 1470—1521), і Эльжбеты Саковіч (пам. пасля 1542).
Дзеці:
- Сямён Юр’евіч (пам. 1560), князь слуцкі (1542—1560)
- Юрый Юр’евіч (пам. 1578), князь слуцкі (1560—1578).
- Сафія — жонка Юрыя Хадкевіча з 1558 года
Зноскі
- ↑ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/VKL.pdf.zip/VKL_1.pdf/219_1332x9999.jpeg
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 331.
- ↑ а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 332.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 331–332.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 330.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 265, 330–331.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 332, 333.