Юрый Уладзіміравіч Тымчанка

Юрый Уладзіміравіч Ты́мчанка (нар. 25 мая 1986, г. Наваполацк) — беларускі спартсмен (падводнае плаванне). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (2004).

Скончыў у 2009 годзе Полацкі ўніверсітэт. Уладальнік Кубка свет (2003 — у асабістым, 2005 — у камандным заліку). Пераможац і прызёр этапаў Кубка свету (2001—2004). Рэкардсмен і абсалютны чэмпіён Беларусі ў плаванні ў ластах на дыстанцыі 50, 100 і 200 м і ныранні на дыстанцыі 50 м (2003—2004).

Літаратура правіць

  • Юрий Владимирович Тымченко // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.