Юстэдальбрэен
Юстэдальсбрэен (нарв.: Jostedalsbreen) — найбуйнейшы ледавік кантынентальнай Еўропы. Размешчаны ў нарвежскім фюльке Согн-ог-Ф'юране . Высокай вяршыняй ледніка з'яўляецца Хёгстэ Брэакулен (1957 метраў), хоць нунатак Ладальскопа узвышаецца на 2083 метра.
Юстэдальбрэен | |
---|---|
нюнорск Jostedalsbreen | |
61°42′38″ пн. ш. 06°55′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | Горны ледавік |
Плошча | 487 км² |
Даўжыня | 60 км |
Таўшчыня | 600 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча ледавіка — 487 км². У самым шырокім месцы ён мае таўшчыню 600 метраў, ледавік працягваецца на 60 кіламетраў. Ён мае каля 50 рукаўных ледавікоў, напрыклад Брыксдальсбрэен і Нігардсбрэен. У 1991 годзе Юстэдальсбрэен быў уключаны ў аднайменны нацыянальны парк. Ледавік падтрымліваецца не нізкімі тэмпературамі, а высокім узроўнем снежных ападкаў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 221. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Wold, Bjorn; Ryvarden, Leif (1996). Jostedalsbreen, Norway's Largest Glacier. Oslo, Norway: J. W. Cappelens Forlag AS. ISBN 9788276830927.
- Slingsby, William Cecil (2003). Norway: the Northern Playground. Rockbuy Limited. ISBN 9781904466079.
- Dyer, Anthony; Robertson, Ian H.; Baddeley, John (2006). Walks and Scrambles in Norway. United Kingdom: Rockbuy Limited. ISBN 9781904466253.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юстэдальбрэен