Юта Бандароўская

Юта Бандароўская (Бандароўская Ія В.) (6 студзеня 1928, вёска Залазы, Ленінградская вобласць — 28 лютага 1944, хутар Раастоя, Эстонія) — піянер-герой, партызанка 6-й Ленінградскай партызанскай брыгады.

Юта Бандароўская
Дата нараджэння 6 студзеня 1928(1928-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1944(1944-02-28) (16 гадоў)
Месца смерці
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Біяграфія правіць

Улетку 1941 года Юта Бандароўская прыехала з Ленінграда ў вёску пад Псковам. Тут заспела яна пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Юта пачала дапамагаць партызанам: была сувязной, затым разведчыцай. Пераапранаючыся хлапчуком, яна збірала па вёсках неабходныя партызанам звесткі.

Пасля зняцця блакады з Ленінграда яна засталася ў партызанскім атрадзе, далучылася да 1-й Эстонскай партызанскай брыгады, якая рушыла на захад на тэрыторыю Эстоніі. Пераправіўшыся праз Чудское возера, дзе знаходзілася лінія фронту, брыгада падвяргалася пастаянным нападам на адкрытай тэрыторыі. 15-гадовая Юта стойка перанесла ўсе гэтыя цяжкасці, без стомы дапамагаючы партызанам. 27 лютага 1944 года Юта падахвоцілася пайсці на разведку. Яна знайшла хутар Раастоя, вольны ад немцаў, куды і прывяла галодных і знясіленых партызан. На наступны дзень у вёску прыйшлі немцы, і Юта разам з іншымі партызанамі ўступіла ў бой са зброяй у руках. У гэтым баі яна загінула ад стрэлаў нямецкага кулямёта з аўтаматам у руках. Яе знайшлі пазней і пахавалі.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1