Юужан вонгі (англ.: Yuuzhan Vong) — раса ў пашыраным сусвеце «Зорных войнаў». Адныя з нямногіх расаў у сусвеце «Зорных войнаў», якія паходзяць з-за межаў галактыкі (нароўні са сваімі рабамі чазракамі, а таксама сылентыюмамі і абамінорамі).

Юужан вонгі
Родная планета Юужан'тар
Раса юужан вонг
Рост 180—190 см
Валасы чорныя

Гэта раса рэлігійных фанатыкаў, якія карыстаюцца выключна арганічнымі тэхналогіямі, вырашчанымі генетычным спосабам, а механічныя, электрычныя і электронныя тэхналогіі лічаць богазневажаннем сваіх багоў[1]. Свае фізічныя мажлівасці яны намагаюцца палепшыць шляхам прывіцця органаў.

Цікава, што ўсе юужан вонгі, за выняткам аднаго, маюць імунітэт ад Сілы і не могуць быць адчутыя праз яе, што джэдаі лічаць вельмі загадкавым, бо будзь-якія жывыя істоты такім ці іншым чынам мусяць мець адметны подпіс у Сіле, адрозны ад іншага віду. Пазней выявілася, што юужан вонгі былі адлучаны ад Сілы пасля аддзялення ад сімбіёзу з разумнай планетай Юужан’тар.

Уварванне ў Галактыку правіць

У 25 годзе пасля «Новай надзеі» і бітвы за Явін юужан вонгі напалі на Галактычную рэспубліку. Гэтыя падзеі падрабязна занатаваныя ў кніжнай серыі «Новы Ордэн джэдаяў». Вайна цягнулася 5 гадоў і скончылася адступленнем агрэсараў дзякуючы супольным намаганням Галактычнага альянсу. Аднак гэтая вайна стала адной з найбольш кровапралітных у гісторыі галактыкі: у ёй загінулі амаль 365 мільярдаў разумных насельнікаў галактыкі, сярод якіх і такія выбітныя персанажы «Зорных войнаў», як Чубака, Энакін Сола, адмірал Акбар і іншыя; 20 сусветаў былі спустошаны.

Зноскі

  1. Nadine Wolf. Religious Concepts in Fantasy Literature. — 2010. — С. 65—66. — (Akademische Schriftenreihe). — ISBN 3-640-66142-7.

Спасылкі правіць