Юхнаўскі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Юхнаўскі бой — бой партызанскай брыгады «Жалязняк» і нямецкіх войск у вёсцы Юхнаўка Бягомльскага раёна 13 жніўня 1943 года. Праводзіўся сіламі 5-га атрада партызанскай брыгады супраць гарнізона вёскі (каля 400 чалавек), які ахоўваў дарогу БягомльДокшыцы.

Юхнаўскі бой
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Дата 13 жніўня 1943
Месца вёска Юхнаўка
Праціўнікі
5-ы атрад партызанскай брыгады «Жалязняк» нямецкі гарнізон вёскі Юхнаўка
Камандуючыя
А. В. Склярэнка
Страты
2 партызаны загінулі каля 80 чалавек забітыя, 48 салдат і 3 афіцэры ўзятыя ў палон

Напярэдадні бою партызанскія разведчыкі праніклі ў вёску Юхнаўка, вывучылі размяшчэнне ўмацаванняў, агнявых кропак, пастоў аховы. На досвітку 13 жніўня партызаны на чале з намеснікам камандзіра брыгады «Жалязняк» А. В. Склярэнкам пайшлі на штурм гарнізона і авалодалі Юхнаўкай. Спробы праціўніка выбіць партызан з вёскі поспеху не мелі. У выніку бою партызаны знішчылі каля 80 гітлераўцаў, у тым ліку камандзіра і начальніка штаба нямецкага батальёна, узялі ў палон 48 салдат і 3 афіцэраў, захапілі трафеі: 45-міліметровую пушку, 2 мінамёты, 7 кулямётаў, больш 60 вінтовак, 3 аўтаматы, 32 тысячы патронаў, 40 падвод з харчаваннем і амуніцыяй, рацыю, штабныя дакументы і шыфр батальёна. У час бою загінулі 2 партызаны.

Памяць

правіць

У 1964 годзе ў вёсцы Юхнаўка ў гонар гэтага бою была пастаўлена стэла.

Літаратура

правіць
  • М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.