Юрый Эдуардавіч Глушакоў
Ю́рый Эдуа́рдавіч Глушако́ў (нарадзіўся ў 1966 годзе, Гомель, БССР) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
Юрый Эдуардавіч Глушакоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1966 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія правіць
Служыў у Савецкай Арміі, у войсках ВПС. Затым працаваў па рабочых спецыяльнасцях. Адначасова скончыў з адзнакай гістарычны факультэт БДУ[1] і аспірантуру. У 1997—2005 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. У 2006—2009 — выкладчык, у тым ліку — асістэнт кафедры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар шэрагу навуковых публікацый і сцэнарыяў навукова-папулярных тэлефільмаў для тэлеканала «Лад».
Палітычная дзейнасць правіць
У 1991 годзе адзін з арганізатараў чарнобыльскага страйку ў Гомелі, у выніку якой ахвяры катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дамагліся сацыяльных ільгот.
У жніўні 1991 года ўдзельнік абароны «Белага дома» ў Маскве (Расія) падчас камуністычнага путчу.
У 2003—2007 гадах незалежны дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Дэлегат 1-га і 2-га Кангрэсаў дэмакратычных сіл Беларусі, сябар Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя».
31 мая 2010 года Беларуская партыя «Зялёныя» вылучыла яго ў якасці свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі[2]. 27 верасня 2010 года ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Юр’я Глушакова на чале з Дзмітрыем Кучуком, якая ўключала 244 чалавекі[3]. Тым не менш 29 кастрычніка палітык заявіў пра зняцце сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай кампаніі праз не сабраныя 100 000 подпісаў у сваю падтрымку[4].
Сям’я правіць
Удавец. Выхоўвае дачку.
Крыніцы правіць
- ↑ Юрий Глушаков СОНАР-2050(нявызн.). СОНАР-2050. Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ «Зялёным» кандыдатам у прэзідэнты вылучылі Глушакова(недаступная спасылка)
- ↑ ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 17 патэнцыйных кандыдатаў(недаступная спасылка)
- ↑ Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай кампаніі(недаступная спасылка)