Юрый Леанідавіч Казакоў
Юрый Леанідавіч Казакоў (нар. 27 ліпеня 1950, г. п. Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па пытаннях канфесійнай гісторыі Беларусі XV—XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1982)[1].
Юрый Леанідавіч Казакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1978) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 27 ліпеня 1950 года ў г. п. Шуміліна Віцебскай вобласці[1].
Скончыў у 1972 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1975 годзе — аспірантуру БДУ[1].
З 1975 года працуе на гістарычным факультэце БДУ: выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі; загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў; намеснік дэкана гістарычнага факультэта; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў[1].
Узнагароды правіць
Выдатнік адукацыі (2000)[1].
Навуковая дзейнасць правіць
Напрамкі даследаванняў: рэлігійныя працэсы і іх уплыў на стан беларускага грамадства ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў, грамадская думка і культура XVI—XVIII стагоддзяў, шляхта Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, гісторыя Беларусі другой паловы XX стагоддзя[1].
Бібліяграфія правіць
- Удзел у калектыўных працах
- Мястэчкі ва ўладаннях каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVII—XVIII ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё. Мінск, 2021.
- Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
- Становление и развитие белорусской государственности. Минск, 2011.
- Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: дапаможнік. Мінск, 2008.
- Імёны ў гісторыі. Мінск, 1993.
Заўвагі правіць
Літаратура правіць
- КАЗАКОЎ Юрый Леанідавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.