Яварнікі
Я́варнікі (славацк.: Javorníky) — горны масіў у заходняй Славакіі і ўсходняй Маравіі, частка Славацка-Мараўскіх Карпат. Найвышэйшы пункт — гара Велькі Яварнік, 1071 м, размясцілася на мяжы дзвюх дзяржаваў. Расліннасць — у ніжніх ярусах у асноўным букавыя, у верхніх елкавыя лясы. На тэрыторыі Яварнікаў размешчаны запаведнік «Кісуцэ».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Javorn%C3%ADky.png/220px-Javorn%C3%ADky.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Velk%C3%BD_Javorn%C3%ADk.jpg/220px-Velk%C3%BD_Javorn%C3%ADk.jpg)