Ягадаводства — гэта галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем ягадных культур. Навука памалогія займаецца вывучэннем сартоў агароднінных і ягадных культур. Ягады — гэта шматнасенныя плады з мякаццю. Маюць высокую харчовую каштоўнасць і багаты вітамінавы склад.

Выкарыстанне правіць

Ягадныя культуры шырока выкарыстоўваюць для вытворчасці сокаў, віна, сіропаў, кампотаў, сухафруктаў. Таксама актыўна ягады выкарыстоўваюць у фармакалогіі і касметалогіі. Карыстаюцца вялікім попытам і могуць даваць значны прыбытак сельскай гаспадарцы.

Культуры, якія вырошчваюць у ягадаводстве правіць

Клубніцы — самая папулярная ягодная культура. Займае 50-60% плошчы ўсіх ягаднікаў.

Парэчкі займаюць 20-30% плошчы ягаднікаў. Вырошчваюць парэчкі чорныя і чырвоныя.

Агрэст — самая ураджайная ягодная культура. Займае 8-10% агульнай плошчы ягаднікаў.

Ягадныя культуры скараплодныя і могуць даваць дастаткова высокія ўраджаі. Якасны догляд ягадных культур дазваляе атрымліваць высокія ўраджаі і добрыя прыбыткі. Усе ягадныя культуры пачынаюць даваць плады праз 1-2 гады пасля пасадкі. Клубніцы даюць добрыя плады 5 гадоў, а астатнія культуры могуць плоданасіць 15-25 гадоў. Ягадныя культуры могуць разрастацца і займаць вялікую плошчу.

Спасылкі правіць