Яглі
Яглі (ад польск.: jagły) — старадаўняя назва гатунку круп і кашы з проса.
Крупы вырабляліся лушчэннем і растаўчэннем зерня. Ягляная каша высока цанілася як прысмак — з ёю варылі разнастайныя поліўкі на малаку, ужывалі як гарнір да тушанага мяса. У беларускім сялянскім асяроддзі ў XIX—XX стагоддзяў яглі часта былі вядомыя толькі па чутках, асабліва ў жартоўных дыялогах, якія дарослыя вялі з дзецьмі, накшталт:
- — На вячэру сёння яглі.
- — Якія яглі?
- — Што ня еўшы спаць ляглі.
Літаратура
правіць- Белы А. Яглі // Праект «Наша ежа»