Язэп Туркевіч
Язэп Туркевіч (1876 — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Язэп Туркевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 1876 |
Партыя | |
Член у |
Перад Першай сусветнай вайной жыў у Вільні, працаваў сталяром, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расійскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Падчас нямецкай акупацыі — адзін з актыўных дзеячаў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у Віленскую беларускую раду. У сакавіку 1918 года быў разам з Антонам Луцкевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на беларускае паседжанне ў Мінск, якое завяршылася абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. У 1922 годзе балатаваўся ў польскі сейм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта, але дэпутацкага мандату не атрымаў. Пасля быў рэдактарам шэрагу заходнебеларускіх газет.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |