Якапа Кіменці
Якапа Кіменці, таксама Якапа да Эмполі (іт. Jacopo Chimenti, 30 красавіка 1551, Фларэнцыя — 30 верасня 1640, там жа) — італьянскі мастак, прадстаўнік так званага контрманьерызму (іт. Contra-Maniera), плыні ў мастацтве Італіі, які запазычыў некаторыя прыёмы маньерызму, але зрабіў рашучае вяртанне да рэалізму і ўраўнаважанасці мастацтва Высокага Адраджэння.
Якапа Кіменці | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1551 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1640[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў | Маза да Сан Фрыяна |
![]() |
Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Дадатак да прозвішча «Эмполі» паходзіць ад горада нараджэння бацькі мастака. Мастацкую адукацыю атрымаў у майстэрні Маза да Сан Фрыяна. На мастацкую манеру паўплывалі творы жывапісцаў Понтарма і Санці дзі Ціта. Працаваў у Фларэнцыі і маленькіх гарадах Тасканы. Наведаў Геную. Маляваў рэлігійныя карціны, партрэты.
Цікавай асаблівасцю творчасці Кіменці было стварэнне нацюрмортаў, якія па ўласцівасцях абсалютна не падобныя з нацюрмортамі славутых майстроў Галандыі таго часу.
Пахаваны ў царкве Сан-Ларэнца ў Фларэнцыі.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Jacopo Chimenti // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00037455
- ↑ Jacopo da Empoli // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.