Якаў Зіноўевіч Басін

Якаў Зіноўевіч Басін (28 жніўня 1939, Мінск — 17 лютага 2022, Іерусалім) — беларускі гісторык і краязнавец, грамадскі дзеяч, публіцыст. Дзеяч яўрэйскай грамады ў Беларусі.

Якаў Зіноўевіч Басін
Дата нараджэння 28 жніўня 1939(1939-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 2022(2022-02-17) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, гулец КВЗ
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР
Сайт yazib.org

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 жніўня 1939 года ў Мінску.

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў лекарам, выдаў некалькі навуковых працаў у медыцыне.

У 1960-я быў адным з арганізатараў мінскага джаз-клуба, аўтарам перадач па гісторыі джазу на беларускім тэлебачанні. Быў адным з тых, хто заснаваў Беларускі клюб вясёлых і знаходлівых, другі прызёр чэмпіяната СССР (1967—1968).

З другой паловы 1980-х займаўся праваабарончай і грамадскай дзейнасьцю ў якасці актывіста яўрэйскай грамады ў Беларусі. Быў сустаршынёй Саюза яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і грамадаў Беларусі, кіраўніком мінскай грамады прагрэсіўнага іўдаізму. Аўтар даследаванняў па гісторыі беларускага яўрэйства, удзельнік шматлікіх навуковых і грамадскіх міжнародных канферэнцый. Узначальваў беларускае прадстаўніцтва амерыканскай грамадскай арганізацыі «Саюз камітэтаў у абарону былых савецкіх яўрэяў». Выступаў з пратэстамі супраць праяў дзяржаўнага антысемітызму, удзельнічаў у кангрэсах АБСЕ па барацьбе з ксенафобіяй і антысемітызмам.

У 2015 годзе браў удзел у першым Беларускім грамадскім трыбунале над сталінізмам, які праводзілі міжнародная праваабарончая грамадская арганізацыя «Мемарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаванне Курапатаў».

У чэрвені 2021 года разам з чатырма дзясяткамі выхадцаў з Беларусі падпісаў зварот да новага міністра замежных спраў Ізраіля Яіра Лапіда з заклікам выказаць пазіцыю Ізраіля ў дачыненьні да сітуацыі ў Беларусі[1].

Памёр 17 лютага 2022 года ў Іерусаліме.

Узнагароды правіць

  • Выдатнік аховы здароўя;
  • прэмія Міністэрства аховы здароўя СССР (1974).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вестник Брестского государственного технического университета. — 2008. — № 6. — С. 5-8.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004 : [энциклопедия]. — Минск, 2004. — С. 26.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2001. — С. 98.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 330.
  • Элемент маркіраванага пераліку