Якуб Якубавіч Бекю — прамысловы дзеяч другой паловы ХVІІІ ст., супрацоўнік падскарбія А. Тызенгаўза.

Якуб Бекю

БіяграфіяПравіць

Малодшы брат Яна Людвіка Бекю. З прускага Памор’я прыехаў у Варшаву, дзе пачаў працаваць бухгалтарам у кампаніі шэрсцяных мануфактураў. У 1771 г. запрошаны А. Тызенгаўзам у Гродна, дзе атрымаў пасады генеральнага інспектара гродзенскіх фабрыкаў і дырэктара мануфактурнага кантара (бюро), які кіраваў мануфактурамі ў каралеўскіх эканоміях на Літве. У 1772—1775 г. быў у камандзіроўцы з мэтаю агляду развіцця фабрык у Прусіі, Чэхіі, Італіі, Швейцарыі, Францыі, Галандыі. Завербаваў тут значную колькасць майстроў для мануфактураў у Гродне, наладзіў гандлёвыя сувязі. Да 1780 г. кіраваў гродзенскімі фабрыкамі як інспектар, а ў 1780—1787 г. апекаваў іх, будучы «маёрам». Далейшы лёс яго невядомы.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Цэцыліяй меў сына Генрыха-Якуба (нар. у 1779).

ЛітаратураПравіць