Якуб Тэадор Кунцэвіч
Якуб Тэадор Кунцэвіч (1596—1666) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11 чэрвеня 1661 — 1664), ваявода берасцейскі (з 1664).
Якуб Тэадор Кунцэвіч | ||
![]() | ||
Якуб Кунцэвіч. Невядомы мастак, 1660-я[1] | ||
![]() Герб «Лебедзь» | ||
| ||
---|---|---|
1664 — 1666 | ||
Папярэднік | Казімір Людвік Еўлашоўскі | |
Пераемнік | Мельхіёр Станіслаў Савіцкі | |
Дзейнасць | ваенны | |
Нараджэнне | 1596 | |
Смерць | 1666[2] | |
Дынастыя | Род Кунцэвічаў[d] | |
Бацька | Мацей Кунцэвіч | |
Жонка | Алена з Сапегаў Альжбета з Сапегаў Феліцыяна Крысціна з Войнаў | |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Ян Валерыян ад 3-га шлюбу: Дамінік |
Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідскім павеце (1627).
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў герба «Лебедзь», сын Мацея, уладара Ганушышак.
Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку пісара земскага (1635—1638), харунжага (1638—1652) і падкаморага (1652—1661) лідскага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 года прызначаны кашталянам жамойцкім.
Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Галінай з Сапегаў, якая памерла бяздзетнай. З другой жонкай, Альжбетай з Сапегаў, меў сына Яна Валерыяна. Трэці раз ажаніўся з Феліцыянай Крысцінай з Войнаў, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валодання на Каняўскім і Дубіцкім староствах. Меў з ёю сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстаменце запісаў Шпакаў базылянам.
Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Boniecki A. Herbarz polski. T. 1—17, dodatek. — Warszawa, 1899—1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1—15. — Warszawa, 1904—1938.