Якуб (Якаў Міхайлавіч) Эстка — дзяржаўны службовец.

Якуб Эстка
Род Эсткі[d]
Бацька Міхал Якуб Эстка[d]
Дзеці Анэля Эстка[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Эсткаў герба «Дрыя». Сын ковенскага стольніка Міхала Якуба Эсткі[1]. Меў брата Зыгмунта, таксама падпалкоўніка расійскай службы[1].

Капітан з 1783 г., секунд-маёр расійскай службы[1].

Па рашэнні івянецкага эксдывізарскага суда 1784 г. атрымаў ад графіні Салагуб за 1500 чырвоных і 30 тыс. польскіх злотых тры вёскі (Тоўпікі, Мешкуці, Навінкі), якія складаліся з 16 двароў з 54 / 37 сялянамі. Акрамя таго, ён жа меў па асобнай пазыцы ў суме 1000 чырвоных у 1786 г. у самым Івянцы 5 двароў з 13 / 11 чал. і ў в. Абрамоўшчына 9 двароў з 32 / 34 сялянамі. Фінансавыя інтарэсы Я. Эсткі перасякаліся з інтарэсамі І. Ратынскага ў в. Мешкуці, якую яны трымалі разам па заставе (закладзе) з моманту эксдывізіі Івянецкага графства[1].

У 1786 г. апякун Аляксандра Аўрамавіча Раманіуса, малалетняга сына генерал-паручніка Аўрама Іванавіча Раманіуса (1724—1799). Аддаў маёру Яну Адамаву Бранікоўскаму ў заставу маёнтак Маскалеўшчыну ў Мінскім ваяводстве. Пад час дзяльбы 1783 г. Я. Бранікоўскі запэўніваў, што Аўрам Раманіус не забіраў ніякай маёмасці з Івянца. Перад намі тыповая практыка рабавання і раскрадання закладзенай маёмасці пад абаронай і з ужываннем расійскай зброі, часта з вывазам сялян углыб Расіі падобнымі апекунамі[1].

Вядома, што ў 1820 г. Я. Эстка стаў суддзёй эксдывізарскага суда ў Барысаўскім павеце, тады ж ён значыўся ў масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, а ў 1828 г. быў старшынёй Ігуменскага земскага суда[1].

Сям’я правіць

Меў дачу Анэлю, якая выйшла замуж за Атона Наркевіча-Ёдку. У шлюбе нарадзіўся Якуб Наркевіч-Ёдка, будучы фізік, медык і біёлаг. Анэля высока цаніла радавыя рэліквіі і ганарылася сваёй прыналежнасцю да славутага роду Касцюшак, быўшы ўнучкай старэйшай сястры Тадэвуша Касцюшкі Ганны[2].

Зноскі

Літаратура правіць