Якуты (Дзяржынскі раён)
Яку́ты[1] (трансліт.: Jakuty, руск.: Якуты) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.
Вёска
Якуты
|
Назва
правіцьВядомы сучасны літоўскі адыменны антрапонім (прозвішча) Jokutis (Jakutis), у якім антрапанімічны суфікс -ut-. Той жа корань у імёнах, ад якіх тапонімы Якшты, Якужы, Якшычы, прычым вядомыя літоўскія антрапонімы Jokštas (Jakštas), Jokužis (Jakužis), Jokša (Jakša), з суфіксамі -št-, -už-, -š-.
З гэтым жа коранем вядомыя прускія імёны Jokel, Jokicke, Jocusch, у якіх корань мяркуецца скарачэннем ад двухасноўнага імя тыпу Jacun (Ja-kun- > Ja-k-)[2]. Корань Я- (літоўскае Jo-, прускае Ja-) звязваюць з літоўскім joti "ехаць конна".
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ В.Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 14.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх