Ялмар Юхансан
Карл Аўгуст Ялмар Юхансан (шведск.: Carl August Hjalmar Johansson; 20 студзеня 1874, Карлскруна — 30 верасня 1957, Стакгольм) — шведскі скакун у ваду, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.
Ялмар Юхансан | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Мянушка | Julle[1] |
Спецыялізацыя | скачкі ў ваду, лёгкая атлетыка і плаванне[d][2] |
Нарадзіўся |
20 студзеня 1874 |
Памёр |
30 верасня 1957 (83 гады)
|
Грамадзянства | |
Рост | 170 см[1] |
Вага | 76 кг[1] |
![]() |
Юхансан удзельнічаў у пазачарговых алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах у трох відах спорту. Ён стаў шостым у скачку з вышкі, восьмым у плаванні на 100 метраў вольным стылем і 19-м у скачках у даўжыню з месца.
На Гульнях 1908 у Лондане Юхансан стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках з вышкі, перамогшы ва ўсіх этапах спаборніцтва. Таксама ён заняў другое месца ў плаванні на 200 метраў брасам у першым раўндзе з вынікам 3:21,2.
На Гульнях 1912 у Стакгольме Юхансан удзельнічаў у скачках з вышкі і простых скачках з вышкі. Перамогшы ў папярэдніх раўндах абодвух спаборніцтваў, у фінале ён стаў чацвёртым і другім адпаведна.