Ямкагаловыя змеі (Crotalinae) — падсямейства змей.
Налічвае каля 140 відаў. Ядавітыя змеі, у якіх ёсць незвычайны орган пачуццяў — тэрмалакатар, што ўспрымае цеплавое выпрамяненне з дакладнасцю да 0,3 °C. Ён размешчаны ў паглыбленні на галаве, адсюль і назва сямейства. У некаторых відаў на канцы хваста разрастаюцца лускавінкі, якія ў час руху выдаюць своеасаблівы трэск. Грымучыя змеі водзяцца ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Азіі, на Далёкім Усходзе.
Зноскі
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. — ISBN 985-11-0067-6