Янкель (Пан Тадэвуш)

Янкель — адзін з герояў паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.

„Канцэрт Янкеля” — ілюстрацыя да «Пана Тадэвуша», 1881

Стары яўрэй, арандатар двух шынкоў маёмасці Сапліцаў. Быў шчырым польскім патрыётам і красамоўна размаўляў па-польку. Ведаў дзясяткі народных песень. Браў удзел у канспіратыўных дзеяннях, чалавек добрасумленны, паважаны, адкрыты. У цэлай ваколіцы славіўся неймавернай ігрой на цымбалах.

Адам Міцкевіч апісвае яго наступным чынам:

На музыцы знаўся, праслыў музыкальным тале́нтам;
з цымбаламі, слаўным народу свайго інструментам,
хадзіў па дварох ён калісьці, дзівіў сваім граннем
і песнямі (ўдалы і моцны бо быў і спяваннем).
Хоць жыд, а даволі меў чыстую польскую мову
і надта ён песню чамусьці любіў нарадову
прывозіў іх многа із кожнай за Нёман выправы,
ад Галіча тых каламыек, мазурак з Варшавы

—Быліца чацвёртая. Палітыка і ўловы. Пераклад: Бр. Тарашкевіча

У XII кнізе іграе славуты паланэз, які сімвалізуе лёс Рэчы Паспалітай у часы падзелу. Увесь час дапамагаў у працы змовы эмісара ксяндза Робака.

Цалкам імаверна, што вобраз Янкеля быў натхнёны сапраўдным бендзінскім рабінам Якубам Натані[1].

Зноскі

  1. Stanisław Jędrzejek "O rabinie Jakubie i Świętej Pani z Zagórza" w: "Wspomnienie o Stanisławie Jędrzejku", Infograf Katowice 2005, ISBN 83-916621-6-0