Януарыус Цік
Ёган Расо Януарыус Цік (ням.: Johann Rasso Januarius Zick; 6 лютага 1730, Мюнхен — 14 лістапада 1797, Кобленц-Эрэнбрайтштайн) — нямецкі жывапісец і малявальшчык своеасаблівага барочна-ракайльнага стылю і нямецка-аўстрыйскага стылю цопф.
Януарыус Цік | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, фізік, паэт, рысавальнік |
Дата нараджэння | 6 лютага 1730[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1797[1][2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johannes Zick[d] |
Дзеці | Konrad Zick[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯнуарыус Цік вучыўся рамяству жывапісца ў свайго бацькі Іаганеса Ціка (1702—1762), майстры фрэскавых роспісаў. Калі яму было чатырнаццаць, яго адзінаццацігадовы брат упаў з будаўнічых лясоў у абацтве Вайнгартэн, і разбіўся на смерць. У 1745—1748 гадах Януарыус вывучаў будаўнічую справу ў Якаба Эмеле ў Бад-Шусенрыдзе. Затым працаваў разам з бацькам у арцыбіскупскай рэзідэнцыі ў Вюрцбургу і да сярэдзіны 1750-х гадоў — у палацы Брухзаль.
У 1756 годзе Януарыус прыехаў у Парыж, дзе завязаў знаёмствы з майстрамі з Рыма, Аўгсбурга і Базеля. У 1758 г. быў у Рыме. Пасля вяртання ў Германію мастак працаваў над стварэннем фрэсак для замка Энгерс каля Нойвіда. Пасля выканання гэтай замовы ў 1760 годзе Цык быў прызначаны прыдворным мастаком курфюрста Трыра. Ажаніўся з дачкой землеўладальніка Ганнай-Марыяй Грубер (1745—1811) і пасяліўся на доўгія гады ў маленькім мястэчку Кобленц-Эрэнбрайтштайн (раней незалежны горад на правым беразе Рэйна ў ліпені 1937 года быў уключаны ў склад Кобленца). У гэтым жа горадзе мастак памёр 14 лістапада 1797 года.
Адным з чатырнаццаці дзяцей Януарыуса быў жывапісец-партрэтыст і пейзажыст Конрад Цік (1773—1836). Праўнук Януарыуса Ціка — жывапісец і малявальшчык-ілюстратар Аляксандр Цік (1845—1907).
Зноскі
- ↑ а б Januarius Zick
- ↑ а б Johannes Rasso Januarius Zick — 2006.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118636677 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118636677 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.