Януш Левандоўскі
Януш Антоні Левандоўскі (польск.: Janusz Antoni Lewandowski; нар. 13 чэрвеня 1951 года, Люблін) — польскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па бюджэтных пытаннях з 9 лютага 2010 года.
Януш Левандоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Janusz Lewandowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альгірдас Шэмета | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вальдэмар Кучыньскі | ||||||
Пераемнік | Томаш Грушэцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Томаш Грушэцкі | ||||||
Пераемнік | Веслаў Качмарэк | ||||||
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1951 (73 гады) |
||||||
Партыя |
![]() |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
![]() Kisiel Prize[d] (1993) |
||||||
Сайт | januszlewandowski.pl (польск.) | ||||||
![]() |
Вучыўся ў Гданьскім універсітэце, дзе вывучаў эканоміку, у 1974 годзе абараніў магістарскую дысертацыю, у 1984 года - доктарскую. Працаваў у сферы марскіх перавозак, у канцы 80-х некаторы час выкладаў у Гарвардскім універсітэце. Паралельна быў эканамічным саветнікам «Салідарнасці». У 1991 і 1992-1993 быў міністрам прыватызацыі.
На выбарах у Еўрапарламент 2004 года быў абраны ад партыі Грамадзянская платформа. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года быў пераабраны, але 9 лютага 2010 пакінуў сваё дэпутацкае месца ў сувязі з зацвярджэннем яго ў абноўленым складзе Еўракамісіі.