Ян-дзі (дынастыя Суй)

Ян Гуан (кіт. трад. 楊廣, піньінь Yang Guang, троннае імя Ян-дзі (569 — 11 сакавіка 618) — другі імператар кітайскай дынастыі Суй, другі сын імператара Вэня. Гады кіравання: 604617. У гістарычнай літаратуры часцей за ўсё ўжываецца імя Суй Яндзі (隋煬帝) — Суйскі імператар Ян.

Ян-дзі
кітайскі імператар[d] (Суй)
21 жніўня 604 — 11 красавіка 618
Папярэднік Ян Цзянь
Пераемнік Emperor Gong of Sui[d]
Нараджэнне 569[1][2][…]
Смерць 11 красавіка 618[3]
Месца пахавання
Род Суй
Бацька Ян Цзянь[4]
Маці Empress Dugu Qieluo[d]
Жонка Empress Xiao[d][4], Princess Guangde[d], Chen Nüchou[d], Consort Xiao[d], Lady of the fishies[d], Ronghua[d], Consort Yin[d], Consort Zhang[d], Consort Tang[d], Consort Tian[d], Consort Tian[d], Wang[d] і Q108686048?
Дзеці Yang Zhao[d][4], Yang Jian[d][4], Yang Gao[d], Princess Nanyang[d], Consort Yang[d], невядома і Princess Huainan[d]
Дзейнасць паэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таксама вядомы пад імёнамі Ін (кіт.: ), Амо (кіт.: 阿摩), а таксама імператар Мін (кіт.: 明帝) у часы кароткага праўлення яго ўнука Ян Туна.

Біяграфія правіць

Уласным імем імператара Ян было Ян Ін. Па радзе варажбіта яго бацька змяніў імя сына на Ян Гуан. Пасля заснавання дынастыі Суй у 581 годзе Ян заняў пасаду прынца Цзінь. У 588 годзе ён быў прызначаны камандзірам 5 армій, якія ўварваліся ў Паўднёвую дзяржаву дынастыі Чэнь  (укр.) і заваявалі яе. Ваенныя поспехі Ян Гуана і паражэнні яго старэйшага брата Ян Ёна зрабілі магчымым абвяшчэнне першага крон-прынцам. У 604 годзе бацька абодвух братоў памёр пры загадкавых абставінах, і Ян Гуан узышоў на сталец пад імем імператара Яна.

Імператар Ян правіў з 604 да 617 года і завяршыў многія буйныя інжынерныя праекты, уключаючы будаўніцтва Вялікага канала рукамі 2 мільёнаў рабочых. Ён спрыяў рэканструкцыі Вялікай Кітайскай сцяны, што забрала жыцці 6 мільёнаў чалавек. У часы яго кіравання 8 мільёнаў кітайцаў былі задзейнічаны на аднаўленнях імператарскіх палацаў, дарог, ваеннай тэхнікі і караблёў.

Манарх спрабаваў пашыраць межы сваёй імперыі, але рабіў гэта няўдала. Заваёва паўднёвай в’етнамскай дзяржавы Чампа ў 605 годзе правалілася з-за страты арміі, якую знішчыла малярыя, а тры няўдалыя кампаніі супраць карэйскай дзяржавы Кагуро ў 612614 гадах знясілілі кітайскую казну і прывялі да гібелі трох мільёнаў кітайскіх салдат.

Празмерныя будаўнічыя планы і знешнепалітычныя амбіцыі імператара Яна выклікалі народнае паўстанне ў Паўночным Кітаі. Манарх паспрабаваў выратавацца на поўдні, але ў 618 годзе быў задушаны сваім генералам Юэвэнем Хуанцзі  (англ.). Няўдалая палітыка кіраўніка каштавала жыцця не толькі яму самому, але і яго дынастыі, якая спыніла існаванне ў 618 годзе.

У кітайскай гістарыяграфіі і літаратуры імператар Ян паказваецца як адзін з найвялікшых тыранаў у гісторыі Кітая.

Зноскі

  1. Emperor of China Sui Yangdi // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yangdi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.britannica.com/biography/Yangdi
  4. а б в г China Biographical Database

Літаратура правіць

  • Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — Київ: Либідь, 1997.