Антоні Нарбут

(Пасля перасылкі з Ян Антон Нарбут)

Антоні (Ян Антон) Нарбут (? — пасля 1798) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Антоні Нарбут
маршалак шляхты Лідскага павета
1797 — 1798
стольнік лідскі[d]
1784 — 1795
падчашы лідскі[d]
1772 — 1784
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
Смерць не раней за 1798
Род Нарбуты
Бацька Казімір Юзаф Нарбут[d]
Маці Мар’яна з Навіцкіх[d]
Жонка Клара з Плятэраў[d]
Дзеці Казіміра з Нарбутаў[d] і Адам Нарбут[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Нарбута і Мар’яны з Навіцкіх. Быў братам Дамініка і Казіміра Нарбутаў.

Лідскі канюшы (1770—1772) і падчашы (1773—1784). У 1778 годзе стаў паслом на сойм і там быў абраны ў Скарбовую камісію ВКЛ. У 1785 годзе стаў стольнікам Лідскага павета і займаў гэтую пасаду да 1794 года. У маі 1797 года абраны на пасаду маршалка шляхты Лідскага павета і займаў пасаду да 1798 года.

Сям’я правіць

Быў жанаты з Кларай Плятэр, меў дачку Казіміру, жонку капітана польскіх войскаў Юзафа Гружэўскага.

Літаратура правіць