Ян Балабан (чэшск.: Jan Balabán; 29 студзеня 1961, Шумперк — 23 красавіка 2010, Острава) — чэшскі пісьменнік, перакладчык.

Ян Балабан
чэшск.: Jan Balabán
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 студзеня 1961(1961-01-29)[1][2] ці 21 студзеня 1961(1961-01-21)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 2010(2010-04-23)[4][1][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, журналіст, сцэнарыст, мастацкі крытык, публіцыст
Гады творчасці 19952010
Жанр апавяданне, раман
Мова твораў чэшская
Прэміі Magnesia Litera (2005)
Узнагароды
janbalaban.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Аламоўцкі ўніверсітэт па спецыяльнасці чэшская і англійская філалогія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на металургічным камбінаце, пазней — перакладчыкам на вольных хлябах і прафесійным літаратарам.

Найбольш вядомая кніга Балабана — зборнік апавяданняў «Магчыма, мы сыходзім» (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзённікам «Lidové noviny» быў абвешчаны Кнігай года-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.

Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданняў «Сярэднявечча» (Středověk, 1995), «Божы трос» (Boí lano, 1998), «Вакацыі» (Prázdniny, 1998), «Мы тут» (Jsme tady, 2006), аповесць «Чорны баран» (Černý beran, 2000) і раман «Куды ішоў анёл» (Kudy šel anděl, 2005).

Зноскі

Спасылкі правіць