Ян Кажанеўскі
Ян Кажанеўскі (каля 1626 — 10 лютага 1672) — дзеяч каталіцкай царквы.
Ян Кажанеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | regular cleric |
Дата нараджэння | каля 1626 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1672 |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Жамойці. У 1644 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Венгрыі ў Тырнаве, працаваў у Алба-Юлія (1657—58). Пасля вяртання суперыёр у Ворнях (1665—67), прэфект школы ў Пашаўшы (1670—71). Быў прапаведнікам і місіянерам. Выдаў малітоўнік «Palatium Reginae Coeli» (Вільня, 1672), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і неаднаразова перавыдаваўся да 1798 года, а таксама кнігу.
Літаратура
правіць- Кажанеўскі Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.