Ян Клімоўскі (18 мая 1698, Полацкае ваяводства — 17 лютага 1749) — разьбяр, механік.

Ян Клімоўскі
Дата нараджэння 18 мая 1698(1698-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1749(1749-02-17) (50 гадоў)
Род дзейнасці разьбяр, механік, гадзіншчык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 мая 1698 года ў Полацкім ваяводстве. У 1723 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1726—1731 гадах кіраўнік сталярскай майстэрні ў Вільні, працаваў пра аздабленні інтэр’ераў віленскага касцёла Св. Яна. З 1732 года працаваў у калегіума пры касцёле Св. Рафала, зрабіў там абсталяванне рэфектара, шафы для сакрысціі і архіва, 2 бакавых разных алтары, амбон. Рабіў гадзіннікі і вадаправоды.

Літаратура правіць

  • Ян Клімоўскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»