Ян Павал Нагель
Ян Павал Нагель, сапраўднае імя — Хорст (н.-луж.: Jan Pawoł Nagel, 8 мая 1934, Лоза, Германія — 21 мая 1997, Лічэн, Германія) — лужыцкі кампазітар і грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна» (1991-1992).
Ян Павал Нагель | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1997[1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 мая 1934 года 8 мая 1934 года ў лужыцкай сялянскай сям'і. Музычную адукацыю пачаў у музычнай школе Гёрліца. Працягнуў адукацыю ў Нямецкай вышэйшай музычнай акадэміі ў Берліне. Навучаўся ў магістратуры ў класе Рудольфа Вагнера-Рэгені ў Нямецкай акадэміі мастацтваў. З 1964 года на працягу двух гадоў быў дырэктарам хору пры Дзяржаўным ансамблі лужыцкай народнай культуры ў Баўтцэне і кіраўніком ансамбля Лужыцкай вышэйшай музычнай школы ў Котбусе. Потым працаваў пазаштатным кампазітарам. У 1968 годзе змяніў сваё імя на Ян Павал. Быў старшынёй рабочай групы лужыцкага музыказнаўства. У 1991 годзе быў абраны старшынёй культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна». З 1991 года супрацоўнічаў з музычным выдавецтвам «ENA-Musikverlag».
Памёр 21 мая 1997 года пасля працяглай хваробы ў вёсцы Лічэн.
Сачыненні
правіцьСпалучаў у сваіх творах матывы лужыцкай народнай музычнай культуры з музыкай XX стагоддзя. Работы Яна Павала Нагеля неаднаразова запісваліся для радыё і кампакт-дыскаў. У 1998 гады выдаў аўтабіяграфію на нямецкай мове «Kindheit in Litschen».
- «Passacaglia für großes Orchester»;
- «Sinfonia 2 „Voces della noche“ nach Texten von Gabriela Mistral»;
- «Drei Gesänge für Bariton und Orchester auf Gedichte Johannes von Bobrowski»;
- «Sonate für Violine und Klavier»;
- «Sorbische Tänze für Streichquartett»;
- «Klavierquintett»;
- «Ave Maria (Motette)»;
- «Streichquartett Nr. 2»;
- «Drei Fabeln von Gotthold Ephraim Lessing für Sprecher und Instrumente»;
- «Kocoriana-Suite im alten Stil»;
- «Morceaux caracteristiques für Violoncello und Klavier»;
- «Variationen für Violoncello und Orchester über einen alten sorbischen Tanz».
Узнагароды
правіць- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1956).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #12195045X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12195045X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Radochla, Edeltraud: Jan Paul Nagel : Komponist, Dirigent und Förderer der sorbischen/wendischen Kultur, in: Stog — Der Schober: das Jahrbuch mit Geschichten aus dem Spreewald / Hrsg.: Förderverein Heimatgeschichte «Stog» e.V., Burg, 2008
Спасылкі
правіць- Біяграфія (ням.)
- Біяграфія (ням.)
- Бібліяграфія (ням.)