Ян Пянкальскі (лоўчы віленскі)
Ян Пянкальскі (1687, Свідчыцы — 1749) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Ян Пянкальскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 1687 | ||||||
Смерць | 1749 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пянкальскія[d] | ||||||
Бацька | Стэфан Пянкальскі[d] | ||||||
Маці | Алена з Цадроўскіх[d] | ||||||
Жонка | Сузана з Краінскіх[d] | ||||||
Дзеці | Тэадора з Пянкальскіх[d], Ганна з Пянкальскіх[d] і Сымон Пянкальскі[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Пянкальскіх герба «Адрованж»[1]. Нарадзіўся ў Свідчыцах у 1687[2] годзе ў сям’і Стафана Пянкальскага (пам. 1735), віленскага лоўчага, і яго першай жонкі Алены з Цадроўскіх[1]. Ахрышчаны 29 мая ў капыльскім зборы[2].
Віленскі лоўчы[1] з 1738 года і самай сваёй смерці ў 1749 годзе[2].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Сузанай Кацярынай з Краінскіх (1700—1750) меў дзяцей[1]:
- Аляксандра Тадора. Нарадзілася ў Котах, ахрышчана 9 трайня 1740 г. у Слуцкім кальвінскім зборы. Па ўсёй верагоднасці, Тадора да 1761 года знаходзілася ў Койданаве на выхаванні ў сваёй бабкі, Кацярыны з Баржымоўскіх Краінскай. Бабка Адама Міцкевіча[2].
- Сымон (пам. 1794), магчыма, пераняў урад лоўчага віленскага па смерці бацькі[2].
- Ян Станіслаў, ахрышчаны 17 мая 1738 года «ў сябе» ў Мядзведцы[2].
- Багуслаў Казімір, ахрышчаны 19 лютага 1738 года[2].
- Ганна.
Сузана была пахавана 25 лютага 1750 года ў Капылі.
Зноскі
- ↑ а б в г Продкі Адама Міцкевіча — дзеячы Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім / Зміцер Юркевіч // Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць / [укладальнікі: А. І. Бокун, А. У. Унучак, Ю. А. Бачышча]. — Мінск. — 2018. — Вып. 3. — С. 197―209
- ↑ а б в г д е ё ж Таямніцы Міцкевіча “па мячы”(недаступная спасылка). kimpress.by. Праверана 15 красавіка 2024.