Ян (Джавані) Блазнот Санціні-Айхль (16771723) — чэшскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з самых своеасаблівых прадстаўнікоў цэнтральнаеўрапейскага барока.

Ян Санціні
Дата нараджэння 3 лютага 1677(1677-02-03) ці 4 лютага 1677(1677-02-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1723(1723-12-07)[3][4][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Бацька Айхль Санціні[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пераборлівае спалучэнне готыкі і барока — абацтва ў Кладрубах

Біяграфія правіць

Санціні нарадзіўся ў Празе, куды яго дзед перабраўся з Італіі. Напачатку кар'еры ён займаўся аднаўленнем правінцыйных гатычных храмаў, разбураных за гады Трыццацігадовай вайны. Дэталёвае веданне прыёмаў сярэднявечнай готыкі спалучалася ў яго з цікавасцю да найбольш радыкальных эксперыментаў майстроў італьянскага барока, а менавіта Бараміні і Гварыні.

Сучаснікі лічылі Санціні «белай варонай», з прычыны таго, што кожную замову ён вырашаў па-свойму і цураўся пракладзеных сцежак барочнай традыцыі. Яго прыхільнасць да ўскладненых геаметрычных рашэнняў і своеасаблівага сімвалізму зрабіла яго улюбёным архітэктарам манаскіх ордэнаў.

Шэдэўрам яго лічыцца паломніцкі касцёл Святога Яна Непамуцкага, які нагадвае ў плане зорку. Касцёл прызнаны помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва. Са свецкіх пабудоў Санціні найбольш вядомы палац-замак Кінскіх у Хлумцы. Санціні памёр у 46 гадоў, не пакінуўшы пасля сабе вучняў.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Johann Blasius Santini-Aichl // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Giovanni Santini // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць