Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка

Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка (24 лютага 1845, маёнтак Кацельнікі паблізу Капыля — пасля 1918) — рэвалюцыянер і інжынер-будаўнік.

Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка
Нараджэнне 24 лютага 1845(1845-02-24)
Смерць 1910-я
Род Наркевічы-Ёдкі[d]
Бацька Дамінік Аляксандр Наркевіч-Ёдка[d]
Дзеці Яніна Янаўна Наркевіч-Ёдка[d]
Адукацыя
Дзейнасць рэвалюцыянер, інжынер-праектыроўшчык будаўнічых канструкцый

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Дамініка Аляксандра Наркевіча-Ёдкі (1804 — да 1851) і ягонай жонкі Юзэфы[1]. Старэйшы родны брат хірурга-акуліста Вітольда Наркевіча-Ёдкі, стрыечны брат прыродазнаўца Якуба Наркевіча-Ёдкі.

Разам з братамі Альгердам Францішкам і Аляксандрам Урбанам у 1851 годзе жыў ва ўласным маёнтку Бабоўня[1]. Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка меў невялікі маёнтак у Кацельніках. У 1862 годзе ў 17-гадовым узросце далучыўся да аднадумцаў К. Каліноўскага. Актыўна ўдзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў. Пасля паражэння паўстання сасланы ў Сібір, паводле некаторых звестках, год правёў у «каменным мяшку». Быў вызвалены, магчыма, за недаглядам ці памылкай.

Пасля вызвалення скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, атрымаў адукацыю будаўніка і хіміка. Ажаніўся з Аленай Дамброўскай, пляменніцай Яраслава Дамброўскага. Працаваў на Пуцілаўскім заводзе ў Пецярбургу, потым пераехаў у Екацярынаслаў. Урэшце, ім зноў зацікавілася паліцыя, маёмасць Яна Сільвестра і яго сына Вітольда была канфіскавана за «крымінальныя палітычныя злачынствы». Эміграваў з Расіі ў ЗША.

Удзельнічаў у адкрытым конкурсе праектаў моста цераз Гудзон. Пераможцам не стаў, але звярнуў на сябе ўвагу фірмы, якая праводзіла конкурс і быў запрошаны ў яе на пасаду інжынера-будаўніка. Спраектаваў і пабудаваў многія масты у ЗША. Пераехаў з ЗША ў Польшчу.

Дачка Я. С. Наркевіча-Ёдкі — Яніна, узяла шлюб з юрыстам Казімірам Адамавічам Петрусевічам, дэлегатам I з’езда РСДРП у Мінску.

Зноскі

  1. а б 15. Ёдкі, Наркевічы-Ёдкі герба «Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 78.

ЛітаратураПравіць