Ян Юр’евіч Масесаў

беларускі футбаліст

Ян Масесаў (нар. 31 сакавіка 2000, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Футбол
Ян Масесаў
Поўнае імя Ян Юр’евіч Масесаў
Нарадзіўся 31 сакавіка 2000(2000-03-31)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
2006—2017 Беларусь Віцебск
2014—2017   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Беларусь Віцебск 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 красавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам з 6 гадоў у СДЮШАР футбольнага клуба «Віцебск». Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ.

Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў выступаць за дубль. Неўзабаве стаў таксама прыцягвацца і да асноўнай каманды. 16 сакавіка 2019 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Віцебска», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі з гомельскім «Лакаматывам» (2:1), а 14 красавіка ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, калі ў канцы сустрэчы выйшаў на поле супраць мінскага «Тарпеда» (1:1). У далейшым у 2019 годзе працягваў часам з’яўляцца ў аснове, а ў 2020—2022 гадах гуляў толькі за дубль, зрэдку апынаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе.

У 2023 годзе, пасля таго як «Віцебск» выбыў у Першую лігу, стаў гуляць у стартавым складзе. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам да канца 2024 года[2].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) дубль Віцебск   15 2
2018 дубль Віцебск   29 3
2019 Д1 Віцебск   3 0
2020 дубль Віцебск   21 1
2021 дубль Віцебск   26 1
2022 дубль Віцебск   21 0

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Зноскі

  1. Yan Mosesov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ян Мосесов и Дмитрий Воробьев задержатся в "Витебске" до конца сезона-2024 (руск.). football.by (26 красавіка 2023). Праверана 26 красавіка 2023.
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.